Нагрудный знак «Выдатнік баявога дзяжурства»
Такую ўзнагароду ваеннаслужачыя па кантракце атрымліваюць толькі раз за ўсю службу. Выдаецца яна за добрасумленнае нясенне баявога дзяжурства і выкананне службовых абавязкаў. Адпаведны загад падпісвае камандуючы ВПС і войск СПА.